Вы тут

"Лістапад" запрашае на пошукі ісціны, любові і прыгажосці


24 Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 г. пад слоганам «Ісціна, любоў і прыгажосць».

«Ісціна, Любоў і Прыгажосць - трыадзінства, якое непарыўна звязана з прыродай кінематографа. Як казаў знакаміты рэжысёр Жан-Люк Годар, «Кіно існуе менавіта для таго, каб даваць магчымасць бачыць». Бачыць ісціну, паколькі малюнак сам па сабе заўсёды праўдзівы. Бачыць прыгажосць свету, якая можа хавацца ў грубай рэальнасці і раскрывацца ў майстэрскіх мізансцэнах, палітры гукаў, акцёрскай кінагеніі. І, вядома, бачыць любоў- рухавік любога сюжэту - пачуццё, якое здольнае пераўтварыць унутраны чалавечы сусвет і без якога нельга ўявіць вялікае мастацтва. Мы б хацелі, каб гледачы, якія прыйдуць на паказы 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", былі настроеныя на сустрэчу менавіта з такімі фільмамі - сумленнымі, гарачымі і зачаравальнымі », - расказаў дырэктар праграм ігравога кіно ММКФ "Лістапад" і дырэктар конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» Ігар Сукманаў.

Сустрэнемся на “Лістападзе” ў лістападзе, сябры!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.