Вы тут

Выбары ў Бундэстаг праходзяць у Германіі


Па выніках выбарчай кампаніі будзе сфарміраваны новы ўрад і прызначаны канцлер. Вялікіх нечаканасцяў на парламенцкіх выбарах у ФРГ нямецкія эксперты не прадбачаць. Участкі для галасавання адкрыліся ў 8.00 па мясцовым часе і зачыняцца ў 18.00. Пасля іх закрыцця будуць апублікаваныя першыя дадзеныя экзітполаў.


У выбарах удзельнічаюць звыш 40 партый. У парламент трапяць прадстаўнікі толькі тых партый, якія атрымаюць не менш за 5% галасоў падтрымкі па ўсёй краіне.

Як паказваюць вынікі апытанняў грамадскай думкі, Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) карыстаецца найбольшай падтрымкай выбаршчыкаў. Асноўны супернік - Сацыял-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Марціна Шульца.

Усяго ў выбарах павінны прыняць удзел каля 61,5 мільёна чалавек. Дзень парламенцкіх выбараў, 24 верасня, супаў з правядзеннем Берлінскага марафона.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.