Вы тут

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі ў лістападзе


Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе сёмы раз у Беларусі з 13 па 19 лістапада бягучага года. Аб гэтым паведаміў каардынатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі Яўген Пугач.


Тэма тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў гэтым годзе - стартапы. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да тыдня прадпрымальніцтва, пачнуцца задоўга да яго правядзення. У кастрычніку ў абласных цэнтрах краіны для мясцовых прадпрымальнікаў пройдуць майстар-класы аб тым, як працаваць са стартапамі і развіваць інавацыі. Запланаваны ўдзел як беларускіх, так і замежных спікераў.

Тыдзень адкрые VII Міжнародны форум прадпрымальніцтва, прысвечаны тэме "Сінергія. Стартапы і карпарацыі". На форуме будуць абмяркоўвацца новыя інавацыйныя стратэгіі бізнесу, фінансавыя інструменты для падтрымкі бізнесу і г.д. Адбудзецца ўручэнне прэміі "Ментар года".

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Беларусі" Іван Варэніца, форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, якая забяспечвае максімальны ахоп аўдыторыі, цікавай для Банка развіцця, дзяржорганаў, сталых прадпрымальнікаў і стартапаў. "Мы рады ўдзельнічаць у форуме і тыдні прадпрымальніцтва і вітаем усе магчымыя варыянты, якія з'явяцца ў выніку дыскусій на гэтай пляцоўцы. Банк развіцця гатовы да партнёрскіх адносін і цяпер, і ў будучым", - падкрэсліў ён.

У праграме тыдня прадпрымальніцтва таксама дзіцячы фестываль "Я - будучы прадпрымальнік" і Дзень інвестара, які будзе насычаны лекцыямі і практычнымі майстар-класамі для інвестараў і бізнес-анёлаў.

Удзельнікамі мерапрыемстваў тыдня прадпрымальніцтва стануць госці з ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Іспаніі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля і іншых краін.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца больш як у 160 краінах свету і дапамагае 20 млн людзей рэалізаваць свой патэнцыял дзякуючы ўдзелу ў 95 тыс. мерапрыемстваў. Беларусь далучылася да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе і стала 137 краінай - удзельніцай буйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце.

Мерапрыемствы Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі пройдуць пры падтрымцы Міністэрства эканомікі. Партнёрамі выступаюць ААТ "Банк развіцця Беларусі" і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.