Вы тут

Ян Чжэньу: Форум СМІ - уплывовая сусветная пляцоўка


Дырэктар "Жэньмінь жыбаа" распавёў аб напрамках супрацоўніцтва.


Дырэктар газеты «Жэньмінь жыбаа» Ян Чжэньу абвясціў аб запуску цэнтра на Медыя-форуме «Адзін пояс, адзін шлях» - 2017", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Медыя-форум стартаваў 19 верасня ў Дунхуане правінцыі Ганьсу. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 СМІ са 127 краін і міжнародных арганізацый, што робіць яго найбуйнейшым і самым уплывовым сходам сродкаў масавых інфармацый, якое праводзіць вядучае СМІ Кітая. Па словах Яна Чжэньу, медыя-холдынг «Жэньмінь жыбаа» распачне шэсць канкрэтных мер для прасоўвання медыя-супрацоўніцтва, а менавіта - выпуск Сіняй кнігі па ўзаемадзеянні СМІ ў рамках «Аднаго паяса, аднаго шляху», запуск міжнароднага даследчага цэнтра, адкрыццё медыя-цэнтра па супрацоўніцтву і правядзенні сумесных інтэрв'ю, стварэнне саюза рэгіянальнага супрацоўніцтва «аднаго пояса, аднаго шляху", заснаванне культурна-даследчага цэнтра, публікацыя зборніка твораў пра Шаўковым шляху на англійскай мове. 

Як вядома, у 2013 годзе старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з ініцыятывай сумеснага будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя ў мэтах стварэння большай колькасці магчымасцяў для сумеснага будаўніцтва і выкарыстання, а таксама для ўзаемавыгаднага і бяспройгрышнага супрацоўніцтва», - заявіў Ян Чжэньу. Ён таксама дадаў, што Форум міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», які праходзіў сёлета ў  маі, спрыяў прасоўванню ўзаемадзеяння шырокага маштабу, вялікай разнавіднасці і з высокімі стандартамі сярод краін-удзельніц. 

Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» стварыла новую канцэпцыю для глабальнага кіравання, пашырыла прастору для міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама зацвердзіла мадэль, у якой розныя цывілізацыі могуць вучыцца адна ў адной. Па словах Яна Чжэньу, развіццё ініцыятывы будзе паспяховым. Дырэктар газеты «Жэньмінь жыбаа» таксама заявіў, што ў 2014 годзе рэдакцыя ўпершыню правяла Форум медыя-супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», распачаўшы спробу пабудаваць інфармацыйную магістраль, зняць эмацыйныя бар'еры, пашырыць «круг сяброў», а таксама сфармаваць сканцэнтраванае культурнае кола. 

Форум можна назваць паспяховым, паколькі ён пастаянна развіваецца на працягу апошніх чатырох гадоў. У цяперашні час форум з'яўляецца самай прадстаўнічай і ўплывовай сустрэчай сусветных СМІ, якая праводзіцца вядучым сродкам масавай інфармацыі Кітая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.