20 Чэрвень, серада

Вы тут

У нарыхтоўшчыкаў пачаўся пікавы сезон


У нарыхтоўшчыкаў пачаўся пікавы сезон — здатчыкі дастаўляюць яблыкі, бульбу, капусту, грыбы... Прадпрыемствы спажыўкааперацыі ўсіх абласцей гатовыя тонамі набываць у насельніцтва ўсе лішкі сельгаспрадукцыі новага ўраджаю.


 

— Зараз — сезон збору яблыкаў, — расказвае таваразнавец Горацкага райспажыўтаварыства Наталля Зэйдзіна. — І хоць, на першы погляд, сёлета не ўрадзіла, людзі актыўнічаюць. Напрыклад, у жніўні мы атрымалі на 200 тон больш чым леташні збор. Чакаем добрую здачу і ў верасні. Бо цана на ападышы цяпер даволі высокая — 20 капеек за кілаграм (у параўнанні з леташнім годам — 5 капеек, больш у чатыры разы!).

У Горацкім раёне — восем прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў, чатыры з іх — на сяле. Аднолькава актыўна здаюць і гарадскія, і сельскія жыхары.

— Калі б не прыехалі, давялося б лішкі яблыкаў выкідаць. Дома жанчыны і соку ў дастатку закаталі, і павідла наварылі, ды і наеліся ўжо, — кажуць здатчыкі. Атрымаўшы па 50—60 рублёў, задаволеныя ад'язджаюць.

— Нехта і адзін мех на веласіпедзе прывязе, а нехта, бачыце, і сто! А гэта дзве тоны, — гаворыць нарыхтоўшчык Антаніна КАВАЛЕНКА. — Вось і сёння за дзве гадзіны — шэсць тон навезлі. Чакаем машыну, якая забярэ яблыкі на перапрацоўку.

Наперадзе ў нарыхтоўшчыкаў — бульба і грыбы. Але яблыкі — самая хадавая сельскагаспадарчая культура.

Марына БЕГУНКОВА

begunkova@zviazda.by

Фота аўтара

Горацкі раён

Загаловак у газеце: Яблыкі — у сок і джэм

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.