Вы тут

Банкі загаварылі па-беларуску з уладальнікамі смартфонаў


Фінансавым паліглотам стаў Альфа-Банк, які пачаў размаўляць праз мабільны банкінг на беларускай мове. На ім загаварыла праграма Іnsуnс.bу, якой цяпер карыстаюцца больш за 80 тысяч чалавек.


Мабільны банк навучыла размаўляць па-беларуску вераснёўскае абнаўленне. Уладальнікі смартфонаў на ОS Аndrоіd і іОS могуць выбраць родную мову ў наладках. Пасля гэтага ўся камунікацыя будзе ісці па-беларуску. Пры жаданні можна карыстацца версіямі праграмы на рускай альбо англійскай мове. Іnsуnс.bу таксама атрымала падвойныя карткі «А-Курс Рrо»: адну — у беларускіх рублях, другую — у доларах. Абедзве карткі дастаўляюць кур'ерам дадому, наведваць аддзяленне банка не трэба. Іх уладальнік можа прадаваць і набываць валюту па аднолькавым курсе, які заўсёды застаецца найлепшым на рынку. Таксама ў банку падвоілі ліміты на абмен валюты і павялічылі кэшбэк, які зараз складае 1%.

Карыстальнікі мабільнага банка цяпер могуць бясплатна перавесці на свой рахунак да 6000 рублёў. Грошы можна перакінуць з карткі любога банка. Зараз гэта можна зрабіць і праз WеbРау непасрэдна ў праграме. Яна прэтэндуе на статус першага ў Беларусі лічбавага банка. Ён ужо дазваляе кіраваць рахункамі ў любых валютах і весці ўлік гульнявога золата па кабрэндынгавых картках сусвету Wаrgаmіng. Цяпер таксама можна заказаць бонусную картку Аlfа-lіfе і аформіць віртуальную картку ёСаrd для бяспечнай пакупкі ў інтэрнэце. Усё гэта цяпер можна зрабіць са смартфона.

«Па сутнасці, Іnsуnс.bу выходзіць за рамкі звыклага ўсім мабільнага банка. З яе дапамогай ужо можна адкрываць рахункі, мяняць валюту, аплачваць плацяжы і пераводзіць грошы са смартфона. Ва ўладальнікаў праграмы практычна няма неабходнасці наведваць банкаўскія аддзяленні», — падкрэсліла кіраўнік па электронным бізнесе Альфа-Банка (Беларусь) Вольга Філіпенка.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.