Вы тут

Рэспубліканскі педагагічны савет дасць старт навучальнаму году


Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе ў Мінску 23-24 жніўня. Удзел у ім возьмуць каля 1 тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза.


Як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, мэта форуму - вызначыць задачы на ​​2017/2018 навучальны год, а таксама абмеркаваць канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы (да 2020 года) і доўгатэрміновы (да 2030-га) перыяды.

Галоўны пасыл - пераход да абавязковай для ўсіх навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі, якая стане гарантам паспяховай сацыялізацыі беларускай моладзі. Агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі атрымліваюць практычна ўсе выпускнікі школ, ліцэяў і каледжаў, што сведчыць пра гатоўнасць грамадства да такога кроку. Да таго ж у Кодэксе аб адукацыі закладзены заканадаўчы калідор для гэтай навацыі.

Нагадаем, што днямі пытанні развіцця і ўдасканаленне адукацыйнай сферы  абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Васіліем Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенка. Адной з тэм, што ўзнімаліся, была менавіта падрыхтоўка да правядзення Рэспубліканскага педагагічнага савета. "Мы павінны правесці яго на годным ўзроўні. На падобных педагагічных саветах Прэзідэнт даўно не бываў, і настаў час, ды і ёсць што сказаць педагагічнай грамадскасці... Ну і параіцца з педагогамі. Я думаю, яны нам нешта падкажуць. Гэта ўсё ж такі наша апора, нашы людзі, і мне вельмі важна пабываць на падобным педсавеце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў зрабіць гэта мерапрыемства нефармалізаваным, каб можна было абмеркаваць і вылучыць праблемы, якія трэба тэрмінова вырашаць.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.