Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Будзеце займацца пытаннямі, звязанымі з жыллём, бытам, атмасферай у сям'і. Калі вам патрэбна дапамога сяброў ці жадаеце запрасіць сяброў у дом — гэта трэба рабіць у першай палове тыдня. У чацвер і пятніцу займіцеся тым, што патрабуе адзіноты і цішыні. У суботу не забывайцеся пра сябе! Хатнія справы і дапамога членам сям'і павінны чаргавацца з клопатам аб уласных знешнасці і здароўі. Вам будзе карысна адпачыць так, як хочацца.


ЦЯЛЕЦ. Трэба скончыць справы, звязаныя з афармленнем дакументаў, візітамі ва ўстановы. Для зносін з чыноўнікамі і вырашэння пытанняў у дзелавым ключы падыдзе першая палова тыдня. У чацвер і пятніцу вы можаце разлічваць на дапамогу сяброў. Таксама гэта прыдатныя дні для навучання ва ўсіх сферах, набыцця пакупак, карысных для дома і сям'і. На выхадных адпачывайце. Усё, што трэба, вы ўжо зрабілі.

БЛІЗНЯТЫ. Галоўнай тэмай тыдня будуць грошы, маёмасць, заробак, пакупкі і расходы. Вы праявіце выдатны густ у выбары прадметаў інтэр'ера і падарункаў членам сям'і. Калі давядзецца абмяркоўваць з дамачадцамі непрыемныя фінансавыя пытанні, пастарайцеся знайсці кампраміс, будзьце гатовыя саступіць. У першай палове тыдня не забудзьцеся пра сваякоў, яны будуць вам рады. У чацвер і пятніцу лягчэй за ўсё будуць вырашацца дзелавыя пытанні. А выхадныя можаце прысвяціць хатнім справам і адпачынку на прыродзе.

РАК. У першай палове тыдня давядзецца заняцца справамі, звязанымі з сямейным бюджэтам. У чацвер і пятніцу карысна ўспомніць пра духоўнасць, чытаць філасофскую літаратуру, разбірацца ў сваіх жыццёвых прынцыпах. У суботу ў вас праявіцца дзелавы падыход да жыцця. А ў нядзелю падзеі будуць развівацца незалежна ад вашага ўдзелу, а вось у добры ці дрэнны бок — залежыць ад таго, наколькі добра вы папрацавалі апошнім часам.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні трэба завяршыць тое, што вы хочаце захаваць у сакрэце. Калі ніякіх сакрэтаў у вас няма, то вас чакае візіт у нейкае «закрытае» месца: запаведнік, стацыянар бальніцы (неабавязкова лячыцца — можа проста кагосьці наведаць), паломніцтва ў манастыр... А можаце проста адасобіцца дома і скончыць назапашаныя справы, каб ніхто не перашкаджаў. Вы будзеце рухомыя, кемлівыя і хуткія і паспееце ўсё да нядзелі, калі толькі не станеце ленавацца.

ДЗЕВА. Час заканчэння агульных спраў з сябрамі і групавых мерапрыемстваў. Рабіце ўсё так добра, як толькі можаце. У першай палове тыдня будзе шмат дробных клопатаў. Давядзецца папрацаваць. У пятніцу і суботу важна ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі, знайсці агульную мову. У нядзелю вы будзеце пажынаць плён вашых дзеянняў, і калі працавалі добра, то атрымаеце ўзнагароду, а калі дрэнна, то сутыкняцеся з непрыемнымі наступствамі сваёй неарганізаванасці.

ШАЛІ. Важна сканцэнтравацца на працоўных пытаннях. Пачынаць новыя праекты, пераходзіць на новую працу ці ладзіць бізнес зараз будзе недальнабачна. Затое калі вы адказна падыдзеце да завяршэння ўжо пачатых спраў, то ў нядзелю ўбачыце, што з іх «стрэліла», а што не атрымалася. Поспех або няўдача цалкам залежаць ад вашых высілкаў — чым больш энергічна вы будзеце займацца тым, што трэба, тым больш шанцаў на поспех.

СКАРПІЁН. На першае месца выйдзе тэма замежжа, далёкай паездкі і зносін з замежнікамі, а таксама тых падзей, якія адбываюцца далёка ад вас. Даведаецеся, ці прынясе поспех нядаўна пачаты творчы праект. Будзеце не вельмі актыўныя ў вонкавым свеце, але перажывяце сапраўдны пераварот у сваім светапоглядзе. У сярэдзіне тыдня давядзецца мець зносіны з уплывовымі людзьмі і рознымі сацыяльнымі інстытутамі. Вынік парадуе.

СТРАЛЕЦ. Сітуацыя, якая трымае ў напрузе і прымушае нервавацца, якая можа кардынальна паўплываць на ваша жыццё, блізіцца да развязкі. Пакуль што ўсё залежыць ад вашых высілкаў. Развязка наступіць у нядзелю. Вам застанецца толькі назіраць і радавацца, калі ўсё ідзе добра, ці пажынаць плады ўласнага недагляду, калі нешта пойдзе не так. Але нават у гэтым выпадку не губляйце на-дзеі: з тыдзень адпачніце, прааналізуйце свае памылкі, а пасля паспрабуйце зноў.

КАЗЯРОГ. Засяродзьцеся на адносінах з іншымі людзьмі. На гэтым тыдні будзе вырашацца, як складзецца дзелавое партнёрства, ці ўдала завершыцца здзелка, ці будзе працяг у нядаўна пачатых адносін. У панядзелак павышаецца рызыка канфлікту. Будзе складана прыйсці да згоды. У аўторак і сераду важна ўдзяліць увагу фінансаваму падтэксту справы. У чацвер і пятніцу праявіце крэатыўны падыход. Зрабіце падарунак патэнцыяльнаму кліенту або дзелавому партнёру. У выхадныя, на жаль, давядзецца шмат працаваць.

ВАДАЛЕЙ. Час завяршэння спраў, якія вы робіце, таму што абавязаныя. Працуйце з усіх сіл, і ўжо на наступным тыдні ў вас ўбавіцца абавязкаў, у тым ліку і маральных. Калі вам нехта сеў на шыю, а вы лічыце сваім абавязкам дапамагаць яму, папярэдзьце гэтага чалавека, што з наступнага тыдня дапамога скончыцца. Прыкладзіце ўсе намаганні, каб добра справіцца з тым, што вы сапраўды павінны зрабіць, інакш можаце трапіць у складаную сітуацыю.

РЫБЫ. У першай палове тыдня лепш не афішаваць сваіх планаў. У чацвер і пятніцу не забывайце «трымаць твар» і ўдзяліце асаблівую ўвагу знешняму выгляду. У суботу паклапаціцеся пра фінансавы падтэкст справы. У нядзелю зможаце ацаніць вынікі сваіх нядаўніх учынкаў у адносінах да дзяцей і ўбачыць, што гэта было — правільны ход ці педагагічны правал.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.