Вы тут

Больш як 90 навучэнцаў сабраў Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў


Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і праводзіцца штогод у перыяд летніх канікул. Удзельнікі сёлетнега злёту – 92 навучэнца з аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю краіны, актывісты рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. 


Праграма злёту разлічана да канца чэрвеня і ўключае разнастайныя мерапрыемствы: конкурсы “Візітоўка каманды”, “Таленты летніка”, краязнаўчую канферэнцыю, мітынг-рэквіем “І памятае свет выратаваны”, экскурсійна-адукацыйныя праграмы “Мінск – сталіца Беларусі”, “Тэрыторыя новых ведаў”, “Архітэктурная спадчына Мінска”, інтэрактыўныя праграмы “Мірны атам”, “Экатэхна”, “Сцяжынка ў прыроду”. Асобнае месца адведзена спартыўнай і культурна-пазнавальнай праграмам —“Выбар моладзі – быць здаровым!”, “Тэатральныя сустрэчы”, “Цырк дзецям”, “Юнацтва. Майстэрства. Талент”, а таксама творчым сустрэчам з вядучымі літаратарамі, музыкантамі і мастакамі краіны. 

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў дазволіць дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны краіны праз экскурсіі, вандроўкі, творчыя сустрэчы і папоўніць краязнаўчую скарбонку новымі ведамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.