Вы тут

Сустрэча таварышаў па службе ў сталіцы скончылася крымінальнай справай


У сталіцы сустрэча колішніх саслужыўцаў скончылася крымінальнай справай: затрыманы падазраваны ва ўгоне матацыкла.


Па інфармацыі Першамайскага РУУС г. Мінска, пасля нядаўняй дэмабілізацыі вырашылі сустрэцца колішнія саслужыўцы. Вядома, адзначылі гэтую справу. Пасля адна частка хлопцаў раз'ехалася па дамах, а другая вырашыла працягнуць свята. На шляху ў краму адзін з дэмбеляў заўважыў на ўзбочыне матацыкл і надумаў на ім пракаціцца. Не заводзячы «жалезнага каня», малады чалавек проста адштурхнуўся нагамі ад зямлі і паехаў. Аднак не справіўся з кіраваннем і ўпаў. Пасля гэтага здарэння хлопец кінуў матацыкл і пайшоў далей. Каля крамы ўжо іншы малады чалавек вырашыў пракаціцца на... асфальтаўкладчыку, які стаяў побач. Пацягаўшы за рычагі, машыну з месца ён так і не зрушыў. Далей на шляху дэмбеляў з'явіўся «Запарожац», які быў адчынены. На шчасце, завесці машыну ў кампаніі не атрымалася. У адносінах да 20-гадовага беспрацоўнага мінчаніна заведзена крымінальная справа за ўгон матацыкла, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў. Па астатніх фактах праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.bу

Загаловак у газеце: Вось такія дэмбельскія «гульні»...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.