Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Важным момантам будзе правільна выбраная стратэгія ў рэалізацыі планаў. Пралічвайце кожны крок загадзя, спантанных дзеянняў лепш пазбягаць. У панядзелак удзяліце належную ўвагу рабоце і новай інфармацыі. Аўторак можа аказацца важным для пачатку ўвасаблення ў жыццё лёсавызначальных праектаў. Чацвер можа парадаваць добрым настроем і ўвагай з боку навакольных. Другая палова тыдня спрыяльная для пачатку рамонту або іншых перамен, звязаных з домам або дачай.

ЦЯЛЕЦ. Удача будзе спадарожнічаць у дзелавых зносінах у пачатку тыдня. Справы складаюцца добра, нягледзячы на шэраг праблем, звязаных з неабходнасцю вызвалення ад ранейшых абавязацельстваў. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі. У аўторак магчымыя памылкі і пралікі пры працы з дакументамі. У чацвер магчымая канструктыўная сустрэча з дзелавымі партнёрамі. Выхадныя правядзіце дома або ў прыемнай кампаніі сяброў.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні могуць адбыцца важныя і цікавыя падзеі, якія абяцаюць прыбытак. Калі ўціхамірыце сваю ганарыстасць і нервовасць, то дасягняце вялікага поспеху. Вашы канструктыўныя прапановы будуць па заслугах ацэненыя начальствам. Пятніца — выдатны час для пачатку падарожжа. У выхадныя спакойны адпачынак з цікавай кнігай — гэта менавіта тое, чаго вам даўно не хапала.

РАК. Ініцыятыва і актыўнасць могуць аказацца несвоечасовымі, асабліва ў пачатку тыдня. Зараз лепш плыць па цячэнні. На сераду не плануйце нічога сур'ёзнага. Калі паўстане пытанне пра звышурочную работу, пажадана не адмаўляцца, але, перш чым даць згоду, не лішне рэальна ацаніць свае магчымасці. Чацвер можа парадаваць важнай інфармацыяй. На працы добра было б знайсці агульную мову з новымі калегамі. У суботу не адмаўляйцеся ад запрашэння на пікнік.

ЛЕЎ. Ваша несуцішная энергія не дазволіць сядзець на месцы. Лепш за ўсё будзе атрымлівацца арганізатарская дзейнасць. З'явіцца магчымасць павярнуць на карысць сабе любы збег абставін, калі толькі вам не перашкодзіць спешка і няўпэўненасць у сабе. У другой палове тыдня навакольныя часцей будуць заўважаць і належным чынам ацэньваць вашы здольнасці. У выхадныя пачнецца цікавы і перспектыўны перыяд, які парадуе з'яўленнем новых сяброў.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня вас могуць проста закідаць разнастайнымі даручэннямі і загрузіць неадкладнымі справамі. Калі будзеце занадта хвалявацца пра маментальны камфорт і дабрабыт, то можаце прынесці ў ахвяру рэалізацыю вельмі цікавых і перспектыўных планаў. На гэтым тыдні можа з'явіцца шанц змяніць працу, які варты таго, каб ім скарыстацца. Любая паездка з дзелавымі мэтамі на гэтым тыдні будзе практычна бескарысная — лепш нічога падобнага не планаваць. Зараз не варта ўступаць у спрэчкі з начальствам. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку і дому, ахавайце сябе ад непажаданых сустрэч. Выхадныя правядзіце на свежым паветры.

ШАЛІ. Вы нарэшце адчуеце сілу для новых здзяйсненняў, гэта дазволіць прыняць удзел у разнастайных праектах і вырашэнні самых незвычайных пытанняў, пра якія вы раней нават і думаць не маглі. Багацце ідэй дапаможа праявіць сябе ў якасці лідара, заадно раскрыўшы вашы арганізатарскія здольнасці. Магчыма, прыйшоў час для павышэння па службе. Тыдзень будзе насычаны кантактамі, паездкамі, сустрэчамі і зносінамі. У выхадныя дні абавязкова знайдзіце час для старых сяброў, пажадана — як мага больш.

СКАРПІЁН. Тыдзень складаны, але цікавы. Гарантыя поспеху — не губляць аптымізму і ўмець захоўваць душэўную раўнавагу ў любым становішчы. Першую палову тыдня давядзецца прысвяціць нейкім клопатам і высвятленню непаразуменняў. Вы можаце адчуць сябе ў баку ад самых важных падзей. Але ўжо пачынаючы з серады ўсё будзе атрымлівацца з лёгкасцю. І ўсе мары здзейсняцца. Вам прапануюць цікавую працу, вернуць старыя даўгі, парадуе каханы чалавек.

СТРАЛЕЦ. Час падняць прафесійную планку, зрабіць што-небудзь для сябе і сваёй будучыні. Дзелавыя сустрэчы з партнёрамі ў першай палове тыдня акажуцца вельмі паспяховымі. У аўторак спатрэбіцца ўменне дамаўляцца і шукаць новую інфармацыю. У сераду лепш не трапляцца на вочы начальству. У сям'і магчымы канфлікт, калі будзеце ўпарціцца ў сваіх памылках. У выхадныя не сядзіце дома, а лепш выбірайцеся ў госці. Навакольныя будуць падтрымліваць вас у творчых пачынаннях.

КАЗЯРОГ. Паспрабуйце не прыспешваць падзеі і прымаць іх такімі, якія яны ёсць на самай справе, стараючыся не перанасычаць карціну як ружовымі, так і чорнымі тонамі. Галоўнае — не мітусіцца, а спакойна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць. Паспрабуйце не казаць нічога лішняга, каб не стаць ахвярай плётак. Дапамажыце калегам па працы, але не давайце нікому садзіцца сабе на шыю. У аўторак лепш не спрачацца з начальствам, яно ўсё роўна не пачуе вашы нават самыя важкія аргументы і цікавыя прапановы. У выхадныя адпачніце на прыродзе.

ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся з праблемамі на працы і ў асабістым жыцці. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. Панядзелак можа аказацца ўдалым днём для перамен, у тым ліку і змены месца жыхарства ці працы. У сераду фінансавымі пытаннямі займацца не варта. У суботу магчыма нечаканая, але своечасовая дапамога ад сваякоў.

РЫБЫ. Адпусціце з мірам сваё мінулае, аддайце даўгі і падвядзіце нейкі вынік. Вас могуць чакаць цікавыя сустрэчы і паездкі. Магчымы новыя дзелавыя прапановы, але спяшацца з імі не варта. Маленькія цяжкасці лёгка адступяць, а больш сур'ёзныя толькі распаляць вас. Рэкамендуецца праявіць актыўнасць і настойлівасць у рэалізацыі сваіх планаў. У сярэдзіне тыдня спадзявайцеся на свае сілы, але і ад дапамогі не адмаўляйцеся. У пятніцу могуць адбыцца прыемныя падзеі ў асабістым жыцці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.