Вы тут

Члены Савета Рэспублікі правялі сустрэчы з выбаршчыкамі


Сенатары зладзілі прыёмы грамадзян, якія з'яўляюцца традыцыйнай практыкай для непасрэднага рашэння іх праблем.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, начальнік Лунінецкага раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла «Белпошты» Ніна Дударга правяла выязны прыём грамадзян у Лунінскім сельвыканкаме, пасля завяршэння якога парламентарый і кіраўніцтва выканкама абмеркавалі стан спраў на тэрыторыі сельсавета і намецілі планы па далейшым узаемадзеянні. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, дырэктар ААТ «Азярыцкі-Агра» Ніна Жалязнова правяла асабісты прыём грамадзян Смалявіцкага раёна. Абодва парламентарыі далі адказы і тлумачэнні ўсім ахвотным. Было станоўча вырашана пытанне аб працаўладкаванні ў ААТ «Азярыцкі-Агра» аднаго з заяўнікаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Усе праблемы важныя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.