Вы тут

Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам выставы «MІLЕХ-2017»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям 8-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MІLЕХ-2017», паведамілі газеце «Звязда» ў прэс-службе беларускага лідара.


«Гэты найбуйнейшы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне міжнародны форум, які 8-ы раз праходзіць у Беларусі, адлюстроўвае асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця сусветнага рынку ўзбраенняў, з'яўляючыся сведчаннем дасягненняў навуковай і канструктарскай думкі ў галіне распрацоўкі і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння», — гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння айчынны ваенна-прамысловы комплекс — важны сектар эканомікі. «MІLЕХ-2017» дае ўнікальную магчымасць шырокай грамадскасці і спецыялістам азнаёміцца з найлепшымі ўзорамі прадукцыі нашых збройнікаў. Найноўшыя тэхналогіі беларускай «абаронкі» спрыяюць павышэнню яе экспартных магчымасцяў на сусветным рынку ўзбраенняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Загаловак у газеце: Важны сектар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.