Вы тут

Мацуем абарону


Ад воінскага ўліку да баявой падрыхтоўкі.

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы абмеркавала пытанні, якія дапамогуць больш якасна падрыхтаваць змяненні і дапаўненні ў заканадаўства Беларусі аб абароне.


Выязное пасяджэнне адбылося на базе ваеннага камісарыята Кастрычніцкага раёна сталіцы і 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. Там члены камісіі абмеркавалі моманты, непасрэдна звязаныя з ваеннай бяспекай нашай краіны.

— Мы хацелі паглядзець, як тыя змяненні і дапаўненні, што паступілі ад кіраўніка дзяржавы 4 студзеня 2017 года ў парламент і датычыліся «Закона аб абароне», будуць выкарыстоўвацца на практыцы, — абазначыў мэту мерапрыемства старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч.

— Адным з асноўных дакументаў, які рэгламентуе кірункі абарончай дзейнасці Беларусі, з'яўляецца Ваенная дактрына, зацверджаная ў 2016 годзе, а таксама шэраг законаў па пытаннях абароны, — расказаў дэпутат Ігар Мартынаў. — Сёння ёсць прапановы ўнесці змены ў восем законаў Рэспублікі Беларусь, напрыклад у законы «Аб абароне», «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», «Аб Узброеных Сілах», «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі»... Змяненні будуць унесены з улікам як вопыту нашай краіны, так і тых падзей, што цяпер адбываюцца ў свеце. На выязным пасяджэнні камісія разгледзела пытанні ваеннага планавання, камплектавання Узброеных Сіл мабілізацыйнымі рэсурсамі ў ваенны час, статусу ваеннаслужачых у ваенны час. Можна спадзявацца, што законапраекты з унесенымі праўкамі будуць разглядацца падчас першага чытання на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў на бягучай сесіі.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.