Вы тут

Прэзідэнт падпісаў заяўку


Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў удзел беларускай каманды ў ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях.

Яны пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў карэйскім Пхенчхане, дзе будзе прадстаўлена сем відаў спорту, якія ўключаюць у сябе 15 зімовых спартыўных дысцыплін: тры каньковыя (фігурнае катанне, канькабежны спорт і шорт-трэк), шэсць лыжных (гарналыжны спорт, лыжны спорт, фрыстайл, лыжнае дваябор'е, скачкі з трампліна і сноўборд), дзве бабслейныя: бабслей і скелетон; а таксама біятлон, кёрлінг, хакей і саначны спорт.


Цяпер беларускія спартсмены змагаюцца за права выступіць у такіх відах спорту, як біятлон, фрыстайл, лыжныя гонкі, канькабежны спорт, шорт-трэк і фігурнае катанне. Плануецца, што нашы атлеты змогуць заваяваць 25—30 ліцэнзій.

Нагадаем, што беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у зімовых Алімпійскіх гульнях з 1964 года. Першы медаль у скарбонку каманды прынесла ў 1968 годзе ў Грэноблі ў лыжных гонках Рыта Ачкіна. Самастойнай зборнай беларускія спартсмены пачалі выступаць на Гульнях у Лілехамеры ў 1994 годзе, дзе былі заваяваны дзве сярэбраныя ўзнагароды. Усяго ў актыве беларускіх спартсменаў 19 медалёў, з іх сем залатых. У складзе суверэннай каманды з 1994 па 2014 год заваявана 15 медалёў: шэсць залатых, чатыры сярэбраныя і пяць бронзавых.

* * *

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і ўдзеле беларускіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях — 2018 і зімовых Параалімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці ўпаўнаважаны прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, а таксама аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

Да­р'я ЛА­БА­ЖЭ­ВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.