Вы тут

Як прайшоў Дзень Перамогі ў Жыткавічах


Нягледзячы на пахмурнае і даждлівае надвор’е, у палескім горадзе Жыткавічы ўрачыста і годна адсвяткавалі Дзень Перамогі.


На пачатку свята калона прайшла па галоўнай вуліцы райцэнтра. Узначальвала калону машына з ветэранамі. Нажаль, з кожным годам ветэраны вайны адыходзяць ад нас, і таму на свяце ў Жыткавічах было толькі тры ўдзельнікі вайны – Васіль Чарнагалоў, Пётр Свіст і Зяма Старобінскі.

Таксама адбыўся жалобны мітынг ў памяць палеглых на палях баёў чырвонаармейцаў, партызанаў і падпольшчыкаў, усім, кто каваў перамогу над фашысцкай Германіяй. На брацкай магіле ўсклалі вянкі і кветкі. У памяць пра сваіх землякоў–удзельнікаў вайны вучні старэйшых класаў і некаторыя дарослыя зрабілі і неслі партрэты.

Дырэктар дзіцячай спартыўнай школы Леанід Макарэвіч узяў на свята партрэты бацкі і дзеда, якія дайшлі да Берліна. Магчыма, у будучым, кожны жыхар падтрымае гэты патрыятычны пачын – выходзіць на Дзень Перамогі з партрэтамі сваіх родных, якія вызвалялі нашу Радзіму.

А потым свята прадоўжылася на галоўнай плошчы горада канцэртам калектываў мастацкай самадзейнасці. Працавала выстаўка народных умельцаў, гучала музыка, песні, панаваў сапраўды святочны настрой.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара.  

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.