Вы тут

Ацэнку дэпутату павінен даваць выбаршчык


Ацэньваць працу дэпутата павінны зусім не на сесіях – менавіта так лічыць старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля СУШКО. Такую думку яна выказала на  круглым стале "Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і краіны ў цэлым", які адбыўся падчас выставы "СМІ ў Беларусі".  


"Ацэнку дэпутату павінен даваць выбаршчык, таму што людзі аддаюць свой голас за дэпутатаў, – адзначыла Наталля Міхайлаўна. – А што значыць "аддаць голас"? Гэта значыць, менавіта гэты чалавек з'яўляецца аўтарытэтным грамадзянінам і можа агучыць праблемы, зрабіць усё магчымае, каб іх вырашыць. У першую чаргу, дэпутат павінен быць неабыякавым чалавекам, ён павінен навучыцца жыць праблемамі людзей сваёй акругі, прапускаць іх праз сябе, перажываць іх так, як і яго выбаршчык".

Таксама старшыня Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дадала, што сёння людзі павінны ісці з праблемамі менавіта да дэпутатаў, а не адразу пісаць лісты ў спецыялізаваныя органы. "На жаль, да нас людзі не ідуць з добрым. Чалавек нясе нам свой боль, сваю бяду, сваю праблему. І дэпутат павінен пачуць і, не даючы лішніх абяцанняў, прыкласці ўсе намаганні, сваю кампетэнтнасць і асабістую зацікаўленасць, каб па магчымасці гэтую праблему вырашыць".

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.