Вы тут

Крытэр работы дэпутата – рэзультатыўнасць


Дэпутат павінен быць пазнавальны сярод сваіх выбаршчыкаў. Такое меркаванне  выказаў Леанід Цупрык, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на круглым стале "Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і краіны ў цэлым", які адбыўся падчас выставы "СМІ ў Беларусі".  


На яго думку, дэпутат павінен быць пазнавальны сярод тых, хто яго абраў. Рэгулярна ў раённай газеце друкуюцца матэрыялы аб працы дэпутата, аб прамых лініях, аб прыёме грамадзян, якія ён праводзіць. Калі чалавек прачытае гэты тэкст, то, напэўна ж, запомніць хаця бы прозвішча дэпутата. "Але ёсць адзін нюанс: чалавек не абавязаны чытаць усё, што яму прапануецца", - падкрэсліў Леанід Цупрык.

Галоўны сакрэт пазнавальнасці дэпутата на думку парламентарыя – гэта рэзультатыўнасць. Галоўны вынік – вырашаныя праблемы выбаршчыкаў. Але тут галоўная складанасць у тым, што яны носяць разнапланавы характар. Тым не менш, рашэнне пытанняў людзей для дэпутата павінна быць першараднай задачай.      

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.