Вы тут

Паднябесная пабудуе вёску на Месяцы


Кітай рэалізуе гэты праект сумесна з Еўрапейскім касмічным агенцтвам.


КНР сумесна з іншымі краінамі, а менавіта Еўрапейскім касмічным агенцтвам, вывучае магчымасці будаўніцтва міжнароднай месяцовай вёскі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Кітайскага нацыянальнага касмічнага кіравання Цянь Юйлун. Больш за тое, КНР таксама плануе да 2030 года атрымаць ўзоры грунту з Марса. Цянь Юйлун таксама адзначыў, што засваенне далёкага космасу - кірунак, у якім Кітай паскарае развіццё. Паводле яго слоў, у канцы гэтага года плануецца запуск спадарожніка «Чан'э-5», а таксама ажыццяўленне важнай місіі па зборы узораў месяцовага грунту. Больш за тое, у 2018 годзе мяркуецца запуск спадарожніка «Чан'э-4» і высадка на адваротным баку Месяца для правядзення астрафізічных даследаванняў і вывучэння сітуацыі з мінеральнымі запасамі. 

Кітай таксама разглядае магчымасці збору грунту з адваротнага боку Месяца, даследавання паўночнага і паўднёвага месяцовых палюсоў, а таксама будаўніцтва навукова-даследчых станцый на паўночным і паўднёвым канцавоссях Месяца. Акрамя гэтага, Кітай рыхтуецца да запуску праграмы па вывучэнні Марса ў 2020 годзе, плануецца ажыццявіць абыход і высадку на Чырвонай планеце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.