Вы тут

Колькасць нецвярозых вадзіцеляў скарацілася напалову


У сталіцы адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства ўнутраных спраў.

Сярод асноўных тэм былі пытанні ўдасканалення прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама выканання адміністрацыйных працэдур у органах унутраных спраў.


Калі параўноўваць 2015 і 2016 гады, то колькасць ДТЗ з пацярпелымі летась знізілася на 12%, колькасць загінулых у аўтааварыях на 11,4% (на 76 чалавек менш), траўміраваных — на 11,3% (на 501 чалавека менш). Паменшала і аварый, якія адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў, — на 23,5%. А калі параўноўваць перыяд студзень—сакавік гэтага і мінулага года, то іх колькасць наогул скарацілася ў два разы.

У цэлым, першы квартал гэтага года адзначаны памяншэннем агульнай колькасці ДТЗ на 16,2% і параненых у іх людзей на 18%, аднак вырас лік загінулых (з 89 да 93 чалавек). Асаблівую трывогу ў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі выклікае стан пешаходнага і дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Амаль кожны другі загінулы — 43% — з'яўляўся пешаходам, пры гэтым пераважная большасць смяротных выпадкаў зарэгістравана ў цёмны час сутак. Аварыі можна было пазбегнуць, калі б у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху пешаходы выкарыстоўвалі святлоадбівальныя элементы. Чвэрць загінулых у момант наезду знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

Змагацца з праблемай гібелі людзей на дарогах можна толькі комплексна. Добра зарэкамендавала сябе канцэпцыя акцыі «Добрая дарога», якая рэалізоўвалася ў сталіцы і забяспечвала эфектыўную каардынацыю дзеянняў усіх зацікаўленых у прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму. Плануецца падобны падыход выкарыстоўваць у маштабах усёй краіны.

Значная ўвага ў МУС удзяляецца ўдасканаленню арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. З гэтай мэтай на пастаяннай аснове прымаюцца меры па павышэнні якасці іх выканання, узроўню прафесійных ведаў і навыкаў асабовага складу. Усяго ў 2016 годзе органамі ўнутраных спраў ажыццёўлена больш за 2,5 млн адміністрацыйных працэдур па зваротах грамадзян, у тым ліку ў сферы грамадзянства і міграцыі — каля 1,5 млн, транспарту — звыш 1 млн, абароту зброі — больш за 51 тыс.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.