Вы тут

1,88 млн новых працоўных месцаў


Было створана ў Кітаі сёлета за першыя 2 месяцы. 


Пра гэта заявіла намеснік міністра працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР ЧжанІчжэнь. "Гэта на 160 тыс больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - сказала яна. Па словах Чжан Ічжэнь, сітуацыя з занятасцю ў Кітаі на працягу першага квартала гэтага года заставалася стабільнай, узровень беспрацоўя ў 31 найбуйнейшым горадзе КНР захоўваўся на ўзроўні каля 5 працэнтаў у студзені і лютым. 

Урад КНР плануе стварыць больш за 11 млн працоўных месцаў у гэтым годзе. Гэта на 1 млн больш, чым паказчык, які вызначаўся на 2016-ты. У мінулым годзе ў КНР было створана 13,14 млн працоўных месцаў, а зарэгістраваны ўзровень беспрацоўя ў гарадах склаў па стане на канец года 4,02 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.