Вы тут

Жыхарка Брэста стала мільённым прадпрымальнікам


Штодзень у Беларусі рэгіструецца 150 індывідуальных прадпрымальнікаў. Разам з юрыдычнымі асобамі ў краіне дзейнічае больш за 400 тысяч суб'ектаў гаспадарання. Мільённым айчынным прадпрымальнікам 17 сакавіка стала брастаўчанка Ганна Міхальчук, якая працуе бухгалтарам, а з мая збіраецца займацца фітнес-трэнерствам.


Ва ўсе часы прадпрымальнікі былі апорай дзяржавы, якая са свайго боку стварае для людзей добрыя ўмовы для ажыццяўлення работы, стварэння паслугі і заробку грошай. Дзякуючы шэрагу змен, якія спрыяюць спрашчэнню і паляпшэнню работы ІП, цяпер зрабіцца прадпрымальнікам можна за адзін дзень, пры гэтым стаўшы адразу на ўсе віды ўліку: падатковы, сацыяльны і страхавы. Пра гэта расказаў намеснік міністра юстыцыі Сяргей ЗАДЗІРАН, падводзячы вынікі конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Беларусі» і «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Беларусі»:

— Працэдура дзяржрэгістрацыі — гэта дзверы, праходзячы праз якія чалавек са звычайнага грамадзяніна пераўтвараецца ў суб'екта гаспадарчай дзейнасці. Ад таго, наколькі камфортным будзе гэты пераход для асобы, залежыць і яго далейшы настрой на работу, таму важна стварыць эфектыўныя ўмовы для адкрыцця ўласнай справы і вядзення бізнесу.

Некаторыя паляпшэнні прадугледжаны Дэкрэтам №2. Напрыклад, прадпрымальніку можна будзе адкрываць рахунак проста падчас рэгістрацыі. А прызнаваць рэгістрацыю несапраўднай стануць не аўтаматычна, як толькі выявілі парушэнні, а на працягу трох гадоў. За гэты час можна будзе разабрацца, наколькі сур'ёзныя меліся памылкі, ці нанеслі яны ўрон дзяржаве ці іншым ІП і ці трэба ўвогуле пазбаўляць прадпрымальніка права займацца ўласнай справай.

Ганна Міхальчук, якая атрымала спецыяльны дыплом мільённага прадпрымальніка, адзначыла, што ўся працэдура прайшла проста і хутка, а пасведчанне 25-гадовай дзяўчыне выдалі за паўгадзіны.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.