У Еўрасаюзе ўступілі ў дзеянне новыя правілы, паводле якіх становіцца больш жорсткім кантроль над грамадзянамі ЕС, якія перасякаюць межы Шэнгенскай зоны.
Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы. Цяпер пры ўездзе і выездзе з тэрыторыі Шэнгена грамадзян Еўрасаюза будуць правяраць па міжнародных і ўнутрыдзяржаўных паліцэйскіх базах даных. Змены з'яўляюцца рэакцыяй Еўрасаюза на ўзрослую пагрозу тэрактаў, растлумачылі ў ведамстве. Там не выключаюць, што гэта можа павялічыць час перасячэння мяжы Шэнгенскай зоны.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.