Аб гэтым паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, пад старшынствам якой прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні сёлетняга свята ў Полацку.
«Ужо цяпер разглядаецца тэма Брэсцкай вобласці — у наступным годзе свята прапішацца там. Ёсць такое спаборніцтва паміж рэгіёнамі, якія актыўна звяртаюцца ў міністэрства, абгрунтоўваючы заяўкі на правядзенні Дня беларускага пісьменства менавіта ў іх», — сказала міністр.
Паводле яе слоў, у бягучым годзе ў Полацку будзе ярка прадстаўлена гісторыя, традыцыі, культура Беларусі. «Свята не будзе абмежавана адным нядзельным днём. Урачыстасці пачнуцца ў пятніцу, у суботу будзе адзначацца Дзень горада, а вечарам адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства, яно пройдзе ў абноўленым фармаце. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць лепшыя творчыя калектывы, ва ўсёй красе выкарыстаць новыя тэхналогіі, экраны, якія вечарам асабліва эфектныя», — адзначыла міністр.
На пасяджэнні ў Полацку падрабязна разглядаліся пытанні падрыхтоўкі Дня пісьменства, выказваліся прапановы, удзельнікі пабывалі на будучых асноўных пляцоўках свята, паведамляе БЕЛТА.
Фота БЕЛТА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?