Вы тут

Кітай падарыў Трыру статую Карла Маркса


Яна будзе ўстаноўлена на плошчы Сімеонштыфплац.


Гарадскі савет радзімы Карла Маркса - нямецкага горада Трыр - вырашыў  прыняць скульптуру ад Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Пры гэтым за прыняцце падарунку выступілі 42 дэпутата, сямёра прагаласавалі "супраць" і чацвёра устрымаліся. Тым не менш, канчатковае размяшчэнне, дакладны памер і кошт статуі будуць вызначаны пазней. Падораная Кітаем статуя створана скульптарам У Вэйшанем, яе вышыня - 4,9 метра, вышыня цокаля - 6,3 метра. Яна будзе ўстаноўлена на плошчы Сімеонштыфплац. 

На працягу некалькіх месяцаў сярод гараджан ішлі спрэчкі пра тое, ці прымаць падарунак ад Кітая. Мэр горада Вальфрам Ляйбе перад галасаваннем заявіў, што Карл Маркс - адзін з найбольш важных грамадзян горада, а таксама гістарычная асоба ХІХ стагоддзя. Маркс нарадзіўся ў Трыры 5 мая 1818 года, пазней жыў у Берліне, Лондане і Парыжы. Газета "Нью-Ёрк таймс" паведаміла, што некаторыя статуі Маркса ва Усходняй Еўропе, уключаючы і размешчаную ў  Берліне, захаваліся дагэтуль. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.