Вы тут

Спікер Парламента Славакіі можа наведаць Беларусь напачатку лета


Такую магчымасць абмеркавалі падчас сустрэчы Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, і Ёзаф МІГАШ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.


Фота: latled.lv

– Славакія – надзейны партнёр Беларусі ў Еўропе. Прыемна, што ў нас склаліся такія цёплыя, сяброўскія адносіны з вашай краінай, – адначыў спікер Палаты прадстаўнікоў. – Добра, што апошнім часам многае робіцца для іх развіцця. Безумоўна, у гэтым вялікая заслуга і вас асабіста. Гэта паказвае, наколькі вы актыўна працавалі. Праведзена шмат знакавых мерапрыемстваў. Адно з іх – візіт прэм’ер-міністра Славакіі ў Рэспубліку Беларусь у лістападзе мінулага года. Гэта фактычна першы ў гісторыі нашых адносін візіт такога высокага ўзроўню. Прыемна, што быў падпісаны шэраг пагадненняў, якія накіраваны на развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

На жаль, двухбаковы таваразварот паміж нашымі дзяржаваміпакуль невялікі. За мінулы год ён склаў 162 мільёны долараў. У той жа час гэта сведчыць, што краінам ёсць, у які бок удасканальваць адносіны.

Яшчэ адзін візіт на высокім узроўні чакаецца сёлета.

– Мы накіравалі запрашэнне старшыні Нацыянальнага Савета (Парламента) Славацкай Рэспублікі Андрэю Данко з просьбай наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам, – нагадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Па словах старшыні Палаты прадстаўнікоў, пажаданы час такога візіта – першая палова чэрвеня бягучага года.

Пасол Славакіі ў Беларусі надае важнае значэнне развіццю сувязяў паміж нашымі краінамі. Адну з вядучых ролей, па яго словах, тут маюць кантакты з заканадаўчымі органамі.

– Лічу, што Пасол любой дзяржавы, каб зрабіць адносіны дзяржаў больш эфектыўнмі, павінен падтрымліваць цесныя сувязі з парламентам той краіны, дзе ён працуе. Гэта ключавая задача дыпламата, – лічыць Ёзаф Мігаш.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.