Вы тут

Мігранты прарываліся ў Іспанію цераз 6-метровы плот


Больш за 300 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў іспанскі аўтаномны горад Сеута, які знаходзіцца на поўначы Афрыкі. Як паведамляецца, 11 чалавек былі дастаўлены ў мясцовую бальніцу.


СМІ нагадваюць, што папярэдняя спроба буйнамаштабнага нелегальнага пранікнення на тэрыторыю ЕС праз Сеуту была здзейснена на Новы год, калі каля тысячы чалавек паспрабавалі перабрацца цераз ахоўны вал. Сеута размешчана на паўночным узбярэжжы Марока, мае статус аўтаномнага горада Іспаніі. Для кантролю патоку бежанцаў з Афрыкі ўздоўж мяжы з Марока ўсталяваны шасціметровы плот, абаронены калючым дротам.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.