Вы тут

Беларуская хата: усё на сваіх месцах


Музей народнай архітэктуры і быту прадстаўляе.


Калыска. Існуе шмат варыянтаў яе канструкцыі і спосабаў калыхання ў ёй дзіцяці. Пажадана было, каб першую люльку бацька зрабіў сам, ці хаця б уласнаручна прывязаў яе да вяровачкі, бо інакш малое не будзе яго шанаваць. Цікава, што немаўля ўкладвалі ў ложачак толькі пасля хрэсьбін. Пустую люльку качаць забаранялася, каб не закалыхаць чорта ці хваробу, або каб дзіця не памерла. Калыска станавілася першай «хаткай» для маленькага беларуса, таму туды, як на вяселлі ці ўваходзінах, пускалі найперш кошку, укладалі пірог.

Немагчыма ўявіць хату без куфра. Ён служыў у асноўным для захавання адзення і ручнікоў, але былі куфры і для  збожжа, прадуктаў.  Вялікую ролю адыгрываў куфар у падрыхтоўцы да вяселля. Нявеста складала туды ручнікі, сурвэткі і навалачкі, якія вышывала з дванаццаці гадоў. Гэта быў пасаг, з якім яна ішла ў дом да мужа. Поўны куфар асацыіруецца з багаццем, забяспечаным жыццём маладых. Вясельны куфар меў багатае аздабленне, замыкаўся на ключ, а ў сярэдзіне яго рабілі палічку для каштоўнасцей.

Ручнік суправаджаў беларусаў з нараджэння і да адпраўлення ў свет продкаў.  Акрамя таго, ім карысталіся з раніцы да самага вечара. Ручнікі падзялялі на чатыры тыпы. Самы просты — гэта ручнік-«уціральнік», якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожвання. Самым важным быў ручнік-«набожнік». Ім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, пакрываючы іконы. Яшчэ існавала так званая «намітка» — галаўны ўбор жанчын. Вялікая колькасць ручнікоў выкарыстоўвалася ў час народных абрадаў: на вяселлі, нараджэнні, хрэсьбінах, пахаванні. Кожны ручнік меў свой арнамент — зашыфраванае пасланне. А сам ён з’яўляўся ўвасабленнем Млечнага Шляху, па якім круглы год рухалася сонейка.

Маслабойка — у некаторых месцах яе называлі біянка - мела розныя формы і канструкцыі. Найчасцей яна выглядала, як вузкая кадка, у накрыўцы ў цэнтры размяшчалася адтуліна для калатоўкі. На Палессі таксама існавалі маслабойкі цыліндрычнай формы, якія усталёўваліся гарызантальна. Вярчэннем рук прыводзілі ў рух поласці, што і дазваляла збіваць масла.

Дзе гэта можна ўбачыць: Мінскі раён, вёска Азярцо.

Падрыхтавала Ганна ВАРОНКА

Друкуецца ў “Бярозцы”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.