Вы тут

Пра што маўчаць булімія з анарэксіяй


Быць правільным і рабіць правільна, ставіць інтарэсы сям'і вышэй за ўласныя — такія патрабаванні бацькоў могуць парушаць здароўе дзяцей, у прыватнасці, харчовыя паводзіны ў выглядзе нервовай анарэксіі і нервовай буліміі.


Любая сям'я павінна, з аднаго боку, перадаваць дзіцяці каштоўнасці і правілы, неабходныя для сацыяльнага ўзаемадзеяння, а з другога — ствараць умовы для развіцця індывідуальнасці. Аднак у рэальным жыцці адны сем'і больш арыентаваныя на соцыум, другія — на асобу. У першым выпадку ў цэнтры ўвагі аказваюцца каштоўнасці і нормы, прынятыя ў грамадстве, адабрэнне і прызнанне пачынаюць атрымліваць тыя якасці дзіцяці, якія будуць забяспечваць паспяховую адаптацыю менавіта ў гэтым грамадстве. У другім жа выпадку асаблівае значэнне маюць эмацыянальныя сувязі паміж членамі сям'і, інтарэсы і патрэбы саміх дарослых і дзяцей, прызнаецца ўнікальнасць кожнага. У ідэале тут павінен быць баланс, а на практыцы...

— Мы даследавалі 95 дзяўчат ва ўзросце каля 19 гадоў з дыягназамі нервовай буліміі і нервовай анарэксіі, — расказвае дацэнт кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат псіхалагічных навук Валянціна СЛЯПКОВА. — Што ж стварае ў сям'і ўмовы для з'яўлення падобных паводзін? Перш за ўсё, дамінаванне каштоўнасці поспеху. Каб і кар'ера, і муж перспектыўны, добрая сям'я, прыгожая і дагледжаная знешнасць. Стварэнне сям'і пачынае ўспрымацца дзяўчатамі як адзін з магчымых спосабаў заняць статуснае становішча. Уяўленні аб здаровым ладзе жыцця зводзяцца да «правільнага харчавання» і выбару адпаведных прадуктаў. Бачыцца неабходным дасягнуць паспяховасці ў розных галінах жыцця адначасова — ствараецца вобраз супержанчыны. Бацькі такіх дзяўчат ігнаруюць іх падлеткавыя патрэбы, не заўважаюць, што тыя становяцца дарослымі і маюць права на аддзяленне, асабістую прастору. У сем'ях, дзе дочкі захварэлі на анарэксію, пануюць кантроль і гіперапека, атмасфера напружаная, хоць знешне дэманструецца згода і гармонія. Канфліктныя, імпульсіўныя, кантралюючыя стасункі характэрныя і для сем'яў, дзе ў дачок развіваецца булімія. Тут пануе эмацыянальная халоднасць і абыякавасць, няма ніякага канструктыўнага спосабу вырашэння цяжкасцяў.

Маніпуляцыі з ежай азначаюць прыняцце свайго, дарослага рашэння. Ствараецца такім чынам адчуванне здольнасці да самакантролю, самадысцыпліны, нараджаецца пачуццё ўласнай годнасці. Кантроль над уласным целам здаецца праяўленнем індывідуальнасці, якой арыентацыя на сацыяльную паспяховасць нанесла непапраўны ўрон.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Эфект самаразбурэння

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.