Вы тут

«Без чалавечнасці не будзе вечнасці»


Пры нашым дзіцячым садзе — сярэдняй школе не адно дзесяцігоддзе існуе клуб «Міласэрнасць». Яго задача — дапамагаць састарэлым, на справе клапаціцца пра тых, хто застаўся зусім адзінокім.


Зіма і сапраўды час, які выпрабоўвае людзей на трываласць. Таму цяпер вучні 5—11 класаў кожны тыдзень (а калі ёсць неабходнасць, то і часцей) наведваюць сваіх падшэфных. Раней гэта былі ў асноўным ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, цяпер — ветэраны працы. Яны ведаюць, хто і калі да іх завітае, да каго можна звярнуцца з просьбай згрэбці лісце, скласці дровы і г.д. У зімовы час «графік наведвання» вызначае само надвор'е. Пасля снегападаў, напрыклад, дзеці разам з класнымі кіраўнікамі заходзяць да сваіх падшэфных, каб расчысціць сцежкі, нанасіць у хаты дроў...

Але ж не толькі. Як паказвае вопыт сустрэч, нашым пажылым, апроч дапамогі, патрэбны і звычайныя чалавечыя зносіны. Яны ахвотна расказваюць дзецям, як выжывалі пасля вайны, як вучыліся ў школе, што шанавалі і чым ганарыліся, як ваявалі іхнія бацькі...

Усё пачутае выхоўвае ў дзецях пачуцце спагады, вучыць дабрыні і чалавечнасці, без якой, паводле Пімена Панчанкі, не будзе вечнасці.

Валянціна Емельяновіч, класны кіраўнік 8-га класа, в. Мілевічы, Жыткавіцкі раён

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.