Вы тут

Беларусь не задаволена тавараабаротам у $77 млн з Кастрамской вобласцю


Беларусь не задаволена тавараабаротам у 77 мільёнаў долараў, які мае на дадзены момант з Кастрамской вобласцю. Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ, старшыня беларускай часткі працоўнай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Кастрамы, падчас сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Сяргеем СІТНІКАВЫМ. Так, міністр бачыць перспектыву ў развіцці прамысловай кааперацыі, нарошчванні паставак харчовай прадукцыі, развіцці турызму, а таксама ў выкарыстанні магчымасцяў беларускай сферы будаўніцтва.


«Безумоўна, трэба, каб у сённяшніх эканамічных умовах мы выкарыстоўвалі ўвесь спектр існуючых прэферэнцый. З беларускага боку ёсць праграма ўзаемавыгадных рашэнняў, якія датычацца паставак тэхнікі таго ж «Амкадора», каб яе можна было набыць адразу ж», — адзначыла Лілія Ананіч.

Акрамя таго, Беларусь можа быць цікавая партнёрам сферай будаўніцтва, а таксама, нягледзячы на не самы цёплы клімат, сваімі славутымі мясцінамі — турызмам. На думку губернатара, у нашай краіне шмат аб'ектаў, якія змогуць быць цікавымі школьнікам з Кастрамы, што прыедуць на экскурсію.

«Ваша тэхніка мае значныя перавагі перад імпартнай. І самае галоўнае, знаходзячыся ў сістэме адзінай Саюзнай дзяржавы, мы маем банкаўскія лізінгавыя прадукты, якія дазваляюць рэалізоўваць шырокія сумесныя праграмы», — адзначыў Сяргей Сітнікаў і дадаў, што, у сваю чаргу, беларусы ахвотна набываюць ювелірную прадукцыю, вырабленую ў Кастраме.

На думку губернатара Кастрамской вобласці, у наступным годзе тавараабарот можна павялічыць на 30—40%. І для гэтага не спатрэбяцца звышнамаганні з боку высокапастаўленых асоб. Дастаткова сустрэчы на ўзроўні бізнесу і гатоўнасці прадпрымальнікаў працаваць на саюзным рынку.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дастаткова зацікаўленасці з боку бізнесу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.