Вы тут

Званне «Чалавек года Віцебшчыны» атрымалі 100 чалавек


Лаўрэатамі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» сталі 100 жыхароў Прыдзвінскага краю. Сярод іх спартсмены, работнікі адукацыі, аховы здароўя, ЖКГ, сельскагаспадарчай і іншых сфер.


Мі­ка­лай Шарс­нёў і Анд­рэй Пра­не­віч.

Усяго гэтым званнем ушаноўваюць жыхароў вобласці ў 20 намінацыях, пачынаючы з 2009 года (па выніках дасягненняў у мінулым годзе). Штогод у спісе ёсць людзі, якімі без перабольшвання ганарацца не толькі калегі, землякі, але і ўся краіна.

У прыватнасці, сёлета лаўрэатам стаў залаты прызёр Параалімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра ў фехтаванні на калясках Андрэй Праневіч. Адзначылі і пераможцу мінулай Алімпіяды ў спаборніцтвах па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова і яго трэнера Вольгу Уласаву.

Герояў урачыстасці, якая адбылася ў канцэртнай зале «Віцебск», павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Ён адзначыў, што лаўрэаты па праве ўдастоіліся прызнання і павагі. І кожны з іх сваімі адданасцю любімай справе, працавітасцю, энергіяй заслужыў высокае званне «Чалавек года Віцебшчыны». З такіх бяруць прыклад, на іх раўняюцца. Ён падкрэсліў, што яны ўносяць уклад у славутую гісторыю края, краіны. Іх напружаная праца, дасягненні — нагода для прыемных падзей, дасягненняў.

Па традыцыі лаўрэаты атрымліваюць дыплом, нагрудны знак, грашовыя прэміі. Іх твары можна будзе бачыць на працягу года на бігбордах каля буйных дарог гарадоў і раёнаў, дзе яны жывуць, адкуль пачыналі прафесійны рост.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фота Аляксея Спаткая

Загаловак у газеце: Самыя дастойныя людзі вобласці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.