Вы тут

Лукашэнка: тавараабарот Беларусі і Пакістана можа дасягнуць $1 млрд


Упэўненасць у гэтым выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Сената парламента Пакістана Міянам Раза Рабані.


«Нам трэба сур'ёзна падумаць аб умацаванні нашых адносін», — заявіў кіраўнік дзяржавы, вітаючы пакістанскага госця.

Як паведаміў карэспандэнт БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што склаліся вельмі добрыя, дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам Пакістана — Прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам. Размова ідзе аб тым, каб пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках.

«Нам, вядома ж, патрэбна ваша падтрымка. Ведаючы, якую ролю адыгрываюць парламенты ў дзвюх краінах, хачу папрасіць вас, каб вы ў Пакістане ўзялі на кантроль выкананне дарожнай карты, па якой мы дамовіліся дзейнічаць у бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектывах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што паміж Беларуссю і Пакістанам ёсць дамоўленасць выбудаваць да 2020 года фундамент гандлёва-эканамічных адносін, дасягнуць $1 млрд у гандлі.

«Патэнцыял нашага супрацоўніцтва і рэальныя магчымасці для гэтага існуюць, — упэўнены Прэзідэнт. — Мы нават можам перасягнуць гэты паказчык. Нам трэба не проста рабіць заявы, але і імкнуцца да гэтага ўзроўню, абазначаючы не толькі канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва, але і аб'ёмы тавараў, якія мы можам узаемна пастаўляць на рынкі адзін аднаго».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што забароненых тэм ва ўзаемадзеянні паміж Беларуссю і Пакістанам няма. «Мы можам супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — У нас сёння практычна няма рознагалоссяў. Але трэба пачынаць дзейнічаць, таму што час ідзе хутка, 2020 год не за гарамі».

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што дэпутаты парламентаў дзвюх краін, якія адказваюць за гэта супрацоўніцтва, будуць дзейнічаць больш актыўна.

Загаловак у газеце: Час дзейнічаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.