Вы тут

У Паднябеснай слівы заквітнелі


У правінцыі Цзяньсу – сапраўдная вясна.


Настала свята Вясны – Новы год па кітайскім месяцовым календары, а ў розных кутках правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) заквітнела сліва мэйхуа, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Яшчэ не растаў снег, яшчэ не вярнуліся ластаўкі з цёплых краёў, а сліва ўжо ажывіла сваім красаваннем суровасць пейзажу, нагадваючы, што ўжо хутка – вясна. 

Кветкі слівы ў кітайскай культуры заўсёды сімвалізавалі жыццялюбства, цягавітасць, надзею на адраджэнне жыцця. Красаванне слівы ў канцы зімы ўвасабляе каштоўнасць жыцця, пераадоленне цяжкасцяў лёсу, душэўную сілу і непахісную адвагу. Кітайская прымаўка абвяшчае, што водар кветак слівы «паходзіць ад горычы і холаду». 

Сліву, архідэю, бамбук і хрызантэму старажытныя кітайцы характарызавалі як «чатыры высакародных» расліны, кожнае азначала пэўную якасць: чысціню – архідэя, сумленнасць – бамбук, а сціпласьць – хрызантэма). Чжу Сі, канфуцыянскіх вучоны ў дынастыі Сун, вызначыў чатыры дабрачыннасці слівы: вялікі патэнцыял у зародку, росквіт у кветцы, гармонія ў плёне і справядлівасць у яе сталасці; усе яны ўвасабляюць характарыстыкі нябёсаў, згодна Кнізе Пераменаў. Кітайцы таксама разглядаюць пяціпялёсткавую кветку як сімвал пяці дабраславенняў: даўгавечнасць, росквіт, здароўе, годнасць і дабрабыт. 

Радзіма слівы, або Prunus mume, паўднёва-захад Паднябеснай. Дрэвы слівы вырошчваюць у Кітаі больш за 3 000 гадоў, уключаючы паўночны Кітай, дзе зіма больш халодная. З Кітая сліва распаўсюдзілася ў Карэю, Японію, а пазней і ў іншыя краіны як дэкаратыўная расліна. Кветкі дрэва расцвітаюць напрыканцы зімы яшчэ да з'яўлення лісця. Ружова-чырвоная разнавіднасць кветак часта выкарыстоўваецца ў кітайскі Новы год, у канцы студзеня і пачатку лютага. Перыяд квітнення слівы заўсёды натхняў паэтаў і мастакоў на стварэнне новых твораў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.