Вы тут

“Сіні дэльфін” змяніў назву


У Кітаі ў найменні цягнікоў уключылі хуткасць.


Кітайскія высакахуткасныя цягнікі ўжо пачалі атрымліваць новыя назвы, у якія ўпершыню ўключана іх хуткасць, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

У тым ліку высакахуткасны цягнік "Сіні дэльфін" атрымаў назву "CR400AF", а "Залаты фенікс" - "CR400BF". Традыцыйны парадак наймення CRH (China Railway High-Speed) быў афіцыйна адменены. Новы парадак быў удакладнены на сходзе кіраўніцтва карпарацыі "CHINA RAILWAY" у канцы лістапада мінулага года. 

У будучым кітайскія высакахуткасныя цягнікі прымуць падобнае найменне, якое будзе ўключаць тры серыі: CR200, CR300, CR400. Яны адпавядаюць хуткасцям 100-200 км у гадзіну, 200-300 км у гадзіну, 300-400 км у гадзіну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.