Вы тут

Па даходнасці лідзіруюць рублёвыя дэпазіты


Як толькі ў нас з'яўляюцца лішнія грошы, то адразу ўзнікае пытанне, куды іх укласці, каб яны не згубіліся, а лепш — прынеслі нейкі дадатковы даход. У фінансістаў на конт гэтага прапаноў хапае. Але не ўсё так проста, бо тэндэнцыі мяняюцца. Сёння мы прапануем інфармацыю для разваг ад вядомага эксперта на фінансавым рынку кампаніі «ТэлеТрэйд». Спецыялісты кампаніі падрыхтавалі аналіз даходнасці інвестыцыйных інструментаў у нашай краіне за 2016 год.


Рост каціровак нафты

На вышыні такога інвестыцыйнага рэйтынгу знаходзіцца нафта, якой у нас здабываецца няшмат. Менавіта яе наша краіна актыўна купляе за мяжой і паспяхова перапрацоўвае. Дык вось. Мінулы год выдаўся вельмі ўдалым для таварна-сыравіннага рынку. Нягледзячы на цяжкія першыя месяцы, нафта ў цэлым за год здолела вырасці больш чым на 50%. Галоўным драйверам росту цэн на нафту сталі цяжкасці ў сланцавай галіне ЗША і дамоўленасці АПЕК і іншых нафтаздабываючых краін аб скарачэнні ўзроўню здабычы нафты.

На валюце плюс мінімальны

Аўтары падрыхтаванага аналізу адзначаюць, што інструменты, якія паказалі найбольшую прыбытковасць у мінулым годзе, адрозніваюцца павышаным узроўнем рызыкі: штомесячная дынаміка іх даходнасці паказвае, што прыбытковыя месяцы чаргаваліся са стратнымі. А вось даход быў мінімальны. Тут летась перад намі быў выбар, які паказаў, што больш «наварыўся» той, хто паверыў у нацыянальную валюту.

Разам з тым, калі перад чалавекам (патэнцыйным інвестарам) стаяла задача захаваць і прымножыць сродкі ў доларавым эквіваленце, то самым кансерватыўным інструментам з'яўляецца дэпазіт у доларах. Мінулы год паказаў, што рызыкі тут практычна цалкам адсутнічаюць, а даход будзе рэгулярным і стабільным, але пры гэтым невялікім. Рублёвыя ўклады, дзякуючы таму што паслабленне рубля да долара па выніках года не перавысіла 5,5%, прынеслі летась куды больш значны прыбытак. Рэальная даходнасць рублёвых дэпазітаў (плюс 15,93%) была ажно ў 5 разоў вышэйшая, чым па валютных укладах (3,2%).

Золата цяпер не ў трэндзе

У першай палове года добры прыбытак магло прынесці золата. Летась са студзеня па жнівень высакародны метал падаражэў на 30%, але пазней з-за ўмацавання пазіцый долара страціў амаль увесь свой рост. Зліткі прынеслі адмоўны вынік за кошт вельмі высокай розніцы паміж цаной пакупкі і продажу металу (спрэда), а вось абязлічаныя металічныя рахункі маглі быць вельмі выгадным інструментам, асабліва ў сярэднетэрміновай перспектыве. Аднак штомесячнае адкрыццё-закрыццё такога рахунку аўтаматычна «адкусвае» некалькі працэнтаў патэнцыйнага прыбытку за кошт спрэда.

Нерухомасць пакуль мінусуе

Падзенне цэн на жыллё ў Беларусі ў 2016 годзе прывяло да таго, што інвестыцыі ў нерухомасць былі стратнымі нават без уліку выдаткаў на абслугоўванне здзелак. Мяркуючы па ўсім, рынак камерцыйнай нерухомасці яшчэ не намацаў канчатковае дно, і тэндэнцыя на зніжэнне цэн можа захоўвацца яшчэ некаторы час. Пераламаць яго можа рост даходаў насельніцтва, з'яўленне даступных крэдытаў на жыллё ці нарастанне дэфіцыту прапановы жылля ў сувязі з пэўнымі праблемамі фінансавання ў будаўнічай галіне.

Фондавая бурбалка?

Даволі паспяхова ішлі справы на сусветным фондавым рынку: шэраг фондавых індэксаў ў 2016 годзе абнавіў гістарычныя максімумы. Індэкс S & Р500 за год прынёс звыш 10% прыбытку. Эксперты не выключаюць, што ўжо сёлета тэндэнцыі зменяцца, бо ёсць прыкметы таго, што на асобных сегментах фондавага рынку з'яўляецца біржавая бурбалка.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.