Вы тут

Беларусь запусціла краінавы партал пра турызм


Беларусь запусціла ўласны краінавы партал пра турызм belarus.travel, паведаміла сёння вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйнага забеспячэння Нацагентства па турызме (НАТ) Анастасія Шаткевіч.


"У гэтым годзе мы абнавілі сайт Нацагентства па турызме, які разлічаны на прафесіяналаў, а таксама ў нас з'явіўся краінавы партал belarus.travel. Такім чынам, у Нацагентства цяпер два рабочых інструмента, каб прасоўваць турызм: сайт НАТ, які разлічаны на ўнутраны рынак, тураператараў, экскурсаводаў, і сайт belarus.travel для прэзентацыі краіны за мяжой", - распавяла Анастасія Шаткевіч.

Інфармацыя на партале будзе перакладзеная на некалькі моў, пакуль яна прадстаўлена толькі на рускай. "Сайт запушчаны літаральна ўчора, на працягу месяца-паўтара мы будзем займацца яго напаўненнем", - патлумачыла Анастасія Шаткевіч.

Партал уяўляе сабой сайт-канструктар, дзе інфармацыю на старонцы можна кампіляваць у залежнасці ад пераваг мэтавай аўдыторыі - з акцэнтам на аграэкатурызм, спартыўныя або музычныя фэсты.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.