Вы тут

Грошы на вецер і… сонца


Кітай лідзіруе ў свеце па інвестыцыях за мяжу ў новыя крыніцы энергіі.


Амерыканскі інстытут энергетычнай эканомікі і фінансавага аналізу (Institute for Energy Economics and Financial Analysis) выпусціў даклад, у якім указваецца, што ў 2016 годзе замежныя інвестыцыі Кітая ў новыя крыніцы энергіі павялічыліся на 60%, паставіўшы новы рэкорд - 32 млрд долараў, і выйшаўшы на першае месца ў свеце па маштабе рынку новых крыніц энергіі. Аб гэтым паведамляе “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Кіраўнік Амерыканскага інстытута энергетычнай эканомікі і фінансавага аналізу Цім Баклі сказаў: "Рынак чыстай энергіі знаходзіцца ў перыядзе бурнага развіцця. У барацьбе за вялікую долю гэтага рынку ЗША далёка адсталі ад Кітая". Па дадзеных Міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі, у свеце налічваецца 8,1 млн. вакансій у сферы новых крыніц энергіі, з іх за 3,5 млн. створаны ў Кітаі, а ў ЗША - усяго 800 тысяч. 

Агенцтва “Франс Прэс” працытавала словы эксперта па пытаннях энергетыкі Інстытута фінансавага кіравання Франкфурта Мослера аб тым, што Паднябесная ужо стала "сусветным лідарам у новай энергетыцы", у параўнанні з ЗША і Германіяй Кітай дамогся значных пераваг у гэтай галіне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.