Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ «Ашчадбанк» Герман Грэф абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары.
«Нашы банкаўскія справы — тыя пытанні, аб якіх мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі (першы віцэ-прэм'ер Беларусі), да гэтага мы абмяркоўвалі ва ўрадзе — там разуменне знойдзена», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Але я хачу сказаць галоўнае: калі Герман Оскаравіч будзе ставіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія з банкам супрацоўнічаюць, так, як у Расіі да расійскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, ён добра інфармаваны аб пазіцыі Германа Грэфа на расійскім полі дзейнасці і чуў у гэтым плане шмат добрага.
У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў асабіста Прэзідэнту, а таксама ўраду, Нацыянальнаму банку Беларусі за тое, што ў складаных сітуацыях, якія ўзнікалі ў 2015 і 2016 гадах, была знойдзена канструктыўная падтрымка і выхады. «Гэты год таксама будзе не вельмі просты, але ўжо значна лепшы, чым 2016-ы. А з 2018 года мы разлічваем пачаць ужо нармальную работу тут. Відавочнае ажыўленне і крэдытавання, і нашага партфеля актываў», — сказаў ён.
У цэлым на сустрэчы абмяркоўваліся вынікі і пытанні ўзаемадзеяння ў 2016 годзе, а таксама планы і перспектывы да канца 2018 года, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Гаворка ідзе аб рэалізацыі ў Беларусі шэрагу праектаў, у тым ліку па стварэнні лічбавай экасістэмы і доступу кліентаў да сучасных сэрвісаў і паслуг. Бакі таксама дамовіліся аб падыходах па дафінансаванні некаторых праектаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.