Вы тут

Астравок шчасця стварылі ў Гродзенскай школе №16


У спартыўна-гульнявой прасторы сціраюцца адрозненні паміж дзецьмі звычайнымі і тымі, у развіцці якіх ёсць асаблівасці, — упэўнены настаўнікі.


Пакой для гульні дзяцей з асаблівасцямі развіцця адкрыўся дзякуючы перамозе ў рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў «Socіal Weekend». Тут ёсць сухі басейн з мячыкамі, батут, разнастайныя масажныя дарожкі, а таксама шведская сценка з падвеснымі лесвіцамі, кольцамі і канатамі.

Праект кіраўніцтва школы падтрымаў і Беларускі фонд міру, які вылучыў сродкі на далейшае матэрыяльнае аснашчэнне. На базе «Астраўка шчасця» дэфектолаг і педагог-псіхолаг будуць праводзіць з дзецьмі карэкцыйныя заняткі, а ў будучыні, спадзяюцца настаўнікі, пакой стане месцам адпачынку і для астатніх сем'яў гродзенскага мікрараёна, дзе выхоўваюць дзетак з асаблівасцямі развіцця.

Ірына СІДАРОК

sidarok@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.