Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Мэта акцыі — папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
Мерапрыемства праходзіць у чатыры этапы. Супрацоўнікі МНС ужо наведалі санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты і расказалі аб правілах бяспекі. З 13 па 20 снежня акцыя пройдзе ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы, дамах сямейнага тыпу. 21—27 снежня ратавальнікі нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў, на лядовых катках, у дзіцячых установах аховы здароўя. Завяршальны этап будзе праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей — на вакзалах, станцыях метро, рынках, буйных гандлёвых цэнтрах і інш. — з 28 па 30 снежня.
У мерапрыемствах прымуць удзел і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, клубаў юных ратавальнікаў, а таксама добраахвотнікі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.