Вы тут

Пяць праектаў віцяблян атрымаюць грантавую падтрымку


Дэкларацыя аб гатоўнасці не пакідаць нікога ўбаку ў дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця №10 — памяншэнне няроўнасці — падпісана ў Віцебску. Прадстаўнікі ААН, дыпламатычнага корпуса і мясцовых органаў улады далі афіцыйны старт рэгіянальнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь» у гэтым рэгіёне.


Сёння ўзнагародзяць пераможцаў першага конкурсу мясцовых ініцыятыў «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), які рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, спецыяльнымі ўстановамі ААН і Еўрапейскім саюзам. Пяць праектаў, якія адзначыла журы, накіраваны на паляпшэнне здароўя нашых грамадзян. Так, у выніку іх рэалізацыі ў Віцебскай вобласці з'явяцца новы гульнявы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пляцоўкі для воркаўта, некалькі сцежак для скандынаўскай хады, спартыўна-забаўляльны комплекс — вяровачны гарадок для дзяцей і дарослых. Акрамя гэтага, 18 медыцынскіх работнікаў фельчарскіх пунктаў будуць забяспечаны электравеласіпедамі — аказанне першаснай медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву стане больш аператыўным. Намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Кацярына ПАНІКЛАВА расказала пра асаблівасці Віцебскай вобласці:

— Тут працуе шмат праектаў па ахове прыроды, экалогіі, прасоўванні гендарнай роўнасці і іншых сацыяльных пытаннях. Многа мясцовых ініцыятыў — віцябляне славяцца інавацыйнасцю, энергічнасцю ў падыходах. У гэтым годзе стартаваў новы праект «Зялёныя гарады», які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. Вылучаецца $5 млн. Праект разлічаны на некалькі гадоў і будзе факусіравацца на Полацку і Наваполацку, якія былі выбраны ў якасці пілотных аб'ектаў. Тут будзе створана ўстойлівая сістэма кіравання транспартам, выкарыстання зялёных тэхналогій, што адказвае новым патрабаванням і стандартам зялёных гарадоў.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Змены сваімі рукамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.