Вы тут

Праекты для конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прадставяць у Віцебску


30 лістапада на базе РУП “Віцебскэнерга” адбудзецца абласная выстава-прэзентацыя праектаў рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.


Фота: brsm.by

Свае новыя праекты на ёй прадставяць больш за 25 аўтараў з Віцебскай вобласці. Парадуюць яны новымі і яркімі праектамі: “Сонечны калектар” (практычнае выкарыстанне сонечнай энергіі), “Мадыфікацыя тканін полівінілавага спірту”, ​​“Бібліятэка параўнання 3D-мадэляў для САПР сістэмы компас 3D” (праграма дазваляе спрошчана праводзіць параўнанне рэальных мадэляў і камп'ютэрнай графікі. ), “Мадыфікацыя чэмпіянату Беларусі па хакеі на аснове камп’ютарнай гульні NHL 09”, Ссістэма аўтаматызаванага правядзення апытанняў  “QuizMaster” (яна дазваляе спрасціць працэс, палегчыць працу педагогаў пры правядзенні тэставага кантролю), “Hand-made: тэлескоп-рэфрактар” (выраб тэлескопа-рэфрактара ​​для практычных заняткаў па астраноміі) і іншымі.

Па выніках пасяджэння абласнога экспертнага Савета аўтарам праектаў будуць уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў абласной выставы-прэзентацыі. Найбольш перспектыўныя праекты атрымаюць пуцёўкі для ўдзелу ў рэспубліканскім фінале конкурсу, а аўтары трох самых лепшых праектаў - планшэты ад абласнога камітэта ГА “БРСМ”.

У гэты ж дзень у “Віцебскэнерга” з'явіцца шыльда з лагатыпам конкурсу “Тут рэалізаваны праект 100 ідэй для Беларусі”. А ўсё дзякуючы праекту “Аўтаматызаваная сістэма ўліку руху лічыльнікаў электрычнай энергіі” Дзмітрыя Мачыха, які ўкаранёны ў філіяле “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга” і ахоплівае ўсю вобласць.

Акрамя таго, удзельнікаў і гасцей мерапрыемства чакае сюрпрыз: экскурсія ў музей энергетыкі РУП “Віцебскэнерга”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.