Вы тут

Прэзідэнт: работа ЦВК - гэта фактар спакою ў краіне


Так Прэзідэнт ацаніў працу Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 20 снежня мінае тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама, і падзякаваў усім членам ЦВК за тую бескампрамісную і па-сапраўднаму адказную працу, якую яны праводзілі.

«Па-рознаму да гэтага могуць ставіцца ў нас асобныя «таварышы». Але нават яны разумеюць, што ў свеце, напэўна, няма дзяржавы, дзе б так эфектыўна працавала Цэнтральная выбарчая камісія, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы вывучалі гэтае пытанне, праводзілі сацыялагічныя даследаванні: не проста большасць — пераважная большасць станоўча ацэньвае працу ЦВК і старшыні».

На сустрэчы разглядаліся кандыдатуры, якія ўвойдуць у новы склад Цэнтрвыбаркама, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, былі ўзгоднены патэнцыйныя кіраўнікі ЦВК. Плануецца, што старшынёй камісіі застанецца Лідзія Ярмошына. На пасаду сакратара прапануецца начальнік арганізацыйна-прававога аддзела камісіі Алена Дмухайла.

Пасаду намесніка старшыні ЦВК па традыцыі зойме дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, якім цяпер з'яўляецца Вадзім Іпатаў.

Прэзідэнт таксама абмеркаваў з Лідзіяй Ярмошынай удасканаленне выбарчага працэсу і заканадаўства. Усе прапановы Цэнтрвыбаркама знайшлі падтрымку з боку кіраўніка дзяржавы.

Загаловак у газеце: Фактар спакою ў краіне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.