Вы тут

Юань зваліўся да 8-гадовага мінімуму


Курс перасягнуў адзнаку ў 6,9 юаня за долар.


Цэнтральны парытэтны курс кітайскай валюты знізіўся на 181 базісны пункт - да 6,9085 юаня за долар, пра што сведчаць дадзеныя Кітайскага цэнтра валютных здзелак, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У апошні раз ніжэй за гэтую адзнаку - 6,9 за долар - юань апускаўся 8 гадоў таму, 16 чэрвеня 2008-га. Аналітыкі звязваюць такое зніжэнне з умацаваннем амерыканскага долара на фоне чаканняў адносна павышэння ФРС працэнтных ставак і спрыяльных дадзеных амерыканскай эканомікі, якія апублікавалі мінулай ноччу. Як вынікае з пратаколаў апошняга пасяджэння ФРС, прагучала перакананне, што "параўнальна хуткае" павышэнне ставак "можа быць цалкам мэтазгодным". А паводле дадзеных камерцыйнага дэпартамента ЗША, заказы на тавары працяглага карыстання выраслі ў кастрычніку на 4,8 % --  да 239,4 млрд. долараў. У сваю чаргу індэкс долара да закрыцця таргоў у сераду вырас на 0,6 % - да 101,65.

У кароткатэрміновым перыядзе юань сутыкаецца з дэвальвацыйным ціскам, але ў доўгатэрміновым - становішча спраў у эканоміцы Кітая не дасць кітайскай валюце працягнуць падзенне, адзначыў эканаміст, былы дарадца кітайскага Цэнтрабанка Юй Юндзін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.