Вы тут

Піўны рынак змяншаецца тры гады запар


Калі ў 2014-м гэты паказчык склаў 4%, то 2015-м - амаль 9%.


Фота: pivovarovdv.ru

Яшчэ летам прагнозы былі даволі аптымістычнымі: півавары былі ўпэўнены, што ўжо ў наступным годзе сітуацыя на рынку стабілізуецца і можа выйсці ў нуль. Зараз гучаць лічбы аб магчымым падзенні на 3 працэнты.  

"Няма задачы прапанаваць рынку адразу вялікую колькасць інавацый,- адзначае гендырэктар "Аліварыі" Дзяніс Шарсценікаў.-- У нас ужо дастаткова шырокі партфель, і за мінулыя 2-3 гады мы навучыліся гэтым партфелем кіраваць. У ім ёсць асноўныя прапановы для рынку. Аднак у наступным годзе будзе адразу некалькі новых гатункаў, якія, спадзяюся, зоймуць не вузкую нішу, а стануць заўважанымі на рынку. Будзем шукаць кампраміс паміж спецыяльным гатункам і вялікай дыстрыбуцыяй".    

Тым часам піўная навінка ад лідскага бровара выходзіць сёлета на рынак. «Лідскае зімовае» створана спецыяльна да зімовых свят. Цёмны пастэрызаваны гатунак спалучае аксамітны карамельны смак з лёгкімі нотамі ядлоўцу і спецыямі - карыцай, гваздзікай, каляндрай. Ужываць рэкамендуецца пры тэмпературы каля 14ºС (цяплейшым, чым звычайна), каб духмяны букет цалкам раскрыўся. Піва выраблена абмежаванай партыяй — 160 тысяч літраў. Рэкамендаваны кошт — 1 рубель 68 капеек за бутэльку ў шкле 0,5 літра. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.