Вы тут

Кітайскі юань зваліўся да 8-гадовага мінімуму


Курс кітайскай валюты да амерыканскага долара ў аўторак знізіўся да мінімуму за апошнія 8 гадоў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Падзенне юаня працягваецца ўжо восьмы дзень запар. 


Паводле дадзеных Кітайскага цэнтра валютных здзелак, цэнтральны парытэт юаня да долара страціў 204 пункта і ўсталяваўся на ўзроўні 6,8495 юаня за долар. З-за фактараў нявызначанасці ў гандлі КНР і ЗША, ёсць верагоднасць, што Кітай прыняў рашэнне загадзя знізіць ціск на сваю валюту і даць ёй аслабнуць, адзначае аналітык кампаніі China International Capital Corp Чан Хуэйлі. 

Хоць юань аслабеў у адносінах да долара, ён застаецца стабільным да валютнага кошыку, і гэтым сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад студзеня, калі кітайская валюта страціла пазіцыю як па адносінах да долара, так і ў адносінах да валютнага кошыку, дадае Чан. У кароткатэрміновай перспектыве юань можа адчуваць ціск, але ў сярэднетэрміновай перспектыве цяперашнія змены могуць азначаць, што кітайская валюта мае абмежаваную прастору для далейшага паслаблення, лічыць эксперт. Аналітык выключае верагоднасць значнага паслаблення юаня ў доўгатэрміновай перспектыве і прагназуе, што да канца 2017 года кітайская валюта ўмацуецца на ўзроўні 6,98. 

Згодна з дзеючымі правіламі, юань за гандлёвы дзень можа расці або падаць не больш чым на 2 працэнты адносна цэнтральнага парытэту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.