Вы тут

Перавозiць цяпер можна толькi да 5 лiтраў немаркiраванага алкаголю


Аб гэтым гаворыцца ў Дэкрэце №5 «Аб перамяшчэннi, захоўваннi i продажы фiзiчнымi асобамi алкагольных напояў», якi быў падпiсаны кiраўнiком дзяржавы 8 лiстапада.


У паведамленнi прэс-службы беларускага лiдара ўдакладняецца, што «дакумент выдадзены ў мэтах комплекснага ўдасканалення механiзмаў процiдзеяння незаконнаму абароту алкаголю i прадугледжвае адмену абмежавання па колькасцi алкагольных напояў, маркiраваных акцызнымi маркамi Беларусi i спецыяльнымi маркамi, якую фiзiчныя асобы, што не з'яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, могуць захоўваць i перамяшчаць (не для камерцыйных мэт)».

Таксама дэкрэтам адмяняецца абмежаванне па колькасцi алкагольных напояў, якiя былi выраблены за межамi краiны i не маюць адпаведных акцызаў, калi гэтыя напоi захоўваюцца для асабiстых мэт. Аднак дэкрэт вызначыў гранiчны аб'ём (5 л) такiх алкагольных напояў, якi людзi маюць права перамяшчаць па тэрыторыi краiны. За парушэнне гэтага абмежавання дэкрэтам устаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велiчынь (БВ) з канфiскацыяй алкагольных напояў, якiя перавышаюць дазволеную да перамяшчэння колькасць, або без канфiскацыi. За паўторнае падобнае парушэнне на працягу года дадаткова прадугледжваецца магчымасць канфiскацыi транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для перамяшчэння такога алкаголю, незалежна ад таго, у чыёй уласнасцi яны знаходзяцца.

Дэкрэтам узмацняецца адказнасць за прыватны продаж алкаголю без акцызаў, у тым лiку ўласнай вытворчасцi, пры адсутнасцi прыкмет незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Зараз такi алкаголь будзе канфiскаваны ў любым выпадку, а за паўторную арганiзацыю падобнага бiзнесу на працягу года прадугледжваецца павелiчэнне максiмальнага памеру штрафу з 20 да 30 БВ.

Каментарый спецыялiста

Абаранiць айчынны рынак ад няякаснага замежнага фальсiфiкату

Выкананне нормаў гэтага дакумента павiнна iстотна палепшыць сiтуацыю на алкагольным рынку краiны, паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення кантролю падакцызных тавараў Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна Янушкевiч.

Па-першае, гэты дакумент накiраваны на зняцце любых бар'ераў па захоўваннi i перамяшчэннi алкаголю не для камерцыйных мэт, пры ўмове, што гэтыя напоi знаходзяцца ў законным абароце. Калi алкаголь быў прададзены для ўласнага спажывання, то прэтэнзiй з боку дзяржавы да iх не будзе, кажа Галiна Янушкевiч. Забараняць, напрыклад, калекцыянаванне розных вiдаў алкагольных напояў нiхто не збiраецца.

Разам з тым дэкрэтам прадугледжваецца больш жорсткая адказнасць для тых фiзiчных асоб, якiя на алкаголi незаконна зарабляюць грошы.

Па-другое, захаванне колькаснага абмежавання па перамяшчэннi немаркiраванага алкаголю ў аб'ёме да 5 лiтраў на тэрыторыi Беларусi накiравана на абарону ўнутранага рынку ад паступлення няякасных, фальсiфiкаваных алкагольных напояў з-за мяжы, на скарачэнне ценявога абароту гэтай прадукцыi. Прычым, ценявы абарот такiх напояў iснуе ў нас у першую чаргу за кошт алкаголю, якi трапляе ў краiну з боку Расii, лiчыць спецыялiст. Больш за тое, дзяржаўнымi службамi нашай краiны было выяўлена, што ў ценявым абароце Беларусi прысутнiчае расiйскi алкаголь, якi быў выраблены на тэрыторыi суседняй дзяржавы незаконна i без адпаведнага кантролю якасцi. Зразумела, што шкода для здароўя ад ужывання такога алкаголю можа быць каласальнай.

Вагу «памылкi» ацэнiць суд

Захоўваецца памер штрафу за незаконнае перамяшчэнне немаркiраваных алкагольных напояў у памеры ад 10 да 100 базавых велiчынь. Але тут уводзiцца i альтэрнатыўная канфiскацыя такога алкаголю. У залежнасцi ад многiх фактараў цяжкасцi правапарушэння, менавiта суд будзе вырашаць дылему — выкарыстоўваць норму з канфiскацыяй або не.

Пры паўторнасцi падобных парушэнняў знiкае i мяккасць магчымых санкцый. Цяпер прадугледжваецца штраф ад 20 да 100 БВ з абавязковай канфiскацыяй алкагольных напояў звыш акрэсленай колькасцi. Больш за тое, для шматразовых парушальнiкаў уводзiцца i магчымасць канфiскацыi транспартных сродкаў, на якiх гэты алкаголь перамяшчаўся.

Аб продажы з рук

Паводле слоў Галiны Янушкевiч, продаж алкагольных напояў фiзiчнымi асобамi забараняецца, калi апошнiя не з'яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. Штраф за такi незаконны гандаль складае ад 5 да 20 БВ. Прадугледжваецца канфiскацыя алкаголю, якi быў выстаўлены на незаконны продаж. Прычым канфiскуюць не толькi напоi, якiя былi «засвечаны» на месцы правапарушэння, але i ўсе алкагольныя запасы «гарэлачнага» камерсанта. Паўторнасць гэтага парушэння павялiчвае штраф амаль удвая (10—30 БВ).

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: Для ўласных патрэб — без абмежаванняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.