Вы тут

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад Адміністрацыі Прэзідэнта новых ідэй


Прэзiдэнт патрабуе ад сваёй Адмiнiстрацыi прынцыпова змянiць стыль працы i наладзiць больш эфектыўную работу з кадрамi

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявiў, прымаючы з дакладам кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Аляксандра Косiнца.


«У вас занадта вялiкая запазычанасць перад Прэзiдэнтам па прапрацоўцы кадравых пытанняў. Па гаспадарчых суб'ектах, вызначальных прадпрыемствах фактычна няма кiраўнiкоў не адзiн дзень i не адзiн тыдзень», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт таксама даручыў з першага студзеня наступнага года прынцыпова змянiць стыль i сiстэму работы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. «Я ўвяду ў практыку (а вы вазьмiце на кантроль) заслухоўванне раз у квартал кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi, якое прыйдзе да мяне i раскажа людзям нейкiя новыя iдэi, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Прыму я iх цi не, гэта ўжо мая справа i маё права, але iдэi гэтыя павiнны быць — зямныя, прыземленыя, непрычасаныя. Гэтыя iдэi павiнны быць ад канкрэтных людзей, i прычэсваць iх на ўзроўнi кiраўнiка Адмiнiстрацыi i намеснiкаў нi ў якiм разе нельга. У адваротным выпадку ўсякая творчасць i свабода дзеянняў знiкае ў дзяржаўнага служачага».

На сустрэчы разглядалася планаванне дзейнасцi кiраўнiка дзяржавы, у тым лiку ў сферах кадравай палiтыкi, пытаннях сацыяльна-эканамiчнага развiцця, нацыянальнай бяспекi, мiжнароднай дзейнасцi. Абмеркаваны праект адпаведнага плана на 2017 год. Ён досыць насычаны i ўключае ў сябе як ужо названыя напрамкi, так i iдэi, маштабныя мерапрыемствы, якiя неабходна будзе разгледзець на ўзроўнi Прэзiдэнта ў частцы iнвестыцыйнай палiтыкi, развiцця аграпрамысловага комплексу, радыёэлектронiкi, будаўнiчага комплексу. Падымалiся i пытаннi развiцця спорту, адукацыi, навукi, жыллёва-камунальнай сферы.

На сустрэчы была разгледжана рэалiзацыя даручэнняў, якiя раней даваў кiраўнiк дзяржавы па развiццi iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень», мiкрараёна Лябяжы ў Мiнску, будаўнiцтве комплексу «Мiнск-Мiр», падрыхтоўцы да II Еўрапейскiх гульняў. Сярод пытанняў, якiя абмяркоўвалiся, былi i выкананне прагнозных паказчыкаў, рэгiянальная палiтыка, паведамляе прэс-служба Прэзiдэнта.

Тэмамі даклада таксама сталі аптымiзацыя дзяржаўнага апарату кiравання i кадравыя пытаннi.

Загаловак у газеце: Iдэi ад канкрэтных людзей

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.