Вы тут

Не бачылі вочы, што бралі


Жыхар Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падаў на развод са сваёй жонкай пасля таго, як упершыню ўбачыў яе без макіяжу, паведамляе Metro.


Муж і жонка адпачывалі разам на адным з пляжаў курортнага горада Шарджа (ААЭ). Калі жанчына змыла з твару макіяж, каб зайсці ў ваду, 30-гадовы муж, імя якога не паведамляецца, заўважыў змены ў яе знешнасці. Таксама мужчына высветліў у 24-гадовай жонкі, што яна зрабіла некалькі пластычных аперацый, носіць накладныя вейкі і каляровыя кантактныя лінзы. Мужчына прыняў рашэнне развесціся. Адзначаецца, што ён адчуў сябе падманутым. Паводле слоў псіхолага, які размаўляў з дзяўчынай пасля расставання, муж адразу ж аб'явіў аб скасаванні адносін і адмовіўся размаўляць з ёй надалей.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.